Одно окно
Галоўная/Iнфацэнтр/Навiны/Аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл

Аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл

Аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл 11.07.2019 З 8 па 12 ліпеня пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Мішчанка праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл (далей - АСВ).


Галоўная мэта вучэння - удасканаленне практычных навыкаў органаў кіравання сувяззю, упраўленняў злучэння і вайсковых часцей сувязі Узброеных Сіл у разгортванні і ўстойлівым функцыянаванні сістэмы і войскаў сувязі Узброеных Сіл у інтарэсах кіравання войскамі ў ходзе абарончай аперацыі РГВ.


Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца заключным этапам падрыхтоўкі войскаў сувязі да дадзенага вучэння, падчас якога будзе разгорнута сістэма сувязі толькі на новых і мадэрнізаваных сродках і комплексах сувязі, прынятых на ўзбраенне Узброеных Сіл, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца разгортванні элементаў сумеснай палявой сістэмы сувязі РГВ (С) .на вучэнне прыцягваецца больш паўтары тысячы чалавек асабовага складу і больш трохсот пяцідзесяці адзінак тэхнікі сувязі ў тым ліку камандна-штабная машына Р-185.

Супрацоўнікі ААТ «АГАТ-СІСТЭМ" прынялі ўдзел у пуска-наладачных работах па ўстаноўцы сродкаў сувязі, якія паступілі на ўзбраенне ва Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.


Крыніца: Сайт Міністэрствы Абароны Рэспублікі Беларусь


Возврат к списку