40 гадоў паспяховай працы на рынку сродкаў аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, больш за 250 чалавек, працуючых у навуковай і вытворчай сферы, а таксама сучасная вытворчая база, дазваляюць нам распрацоўваць і ствараць інавацыйную прадукцыю. Мы накiраваны на сталае развіццё і пашырэнне нашых магчымасцяў.
Пацвярджэннем высокай якасці работ і паслуг, якія ажыццяўляе ААТ «АГАТ-СІСТЭМ», з'яўляецца наяўнасць сертыфіката, які сведчыць аб тым, што сістэма менеджменту якасці на прадпрыемстве адпавядае патрабаванням СТБ ІСО серыі 9001-2001.
На сённяшні дзень прадпрыемства мае шматпрофільны навукова-вытворчы патэнцыял, рэалізацыя якога накіравана на распрацоўку і стварэнне прадукцыі ў вобласці:
- 
	
сістэмаў і комплексаў радыёсувязі;
 - 
	
інфармацыйных тэхналогій;
 - 
	
комплексных развязкаў па забеспячэнні бяспекі;
 - 
	
аўтаматызаваных сістэмаў кіравання.
 
Асноватворным прынцыпам нашай арганізацыі з'яўляецца прытрымліванне пажаданняў і інтарэсаў заказчыка ў сферы вытворчасці высакаякаснай навуковай і тэхнічнай прадукцыі, а таксама карпаратыўная адказнасць перад партнёрамі.