Одно окно
Галоўная/Аб прадпрыемстве/Кiрункi дзейнасці

Кiрункi дзейнасці

Асноўнымі відамі дзейнасці ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» з'яўляюцца:

  • Праектаванне, распрацоўка i серыйная вытворчасць сродкаў і сістэмаў радыёсувязі.
  • Выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні аўтаматызаваных інфармацыйна-кіраўнікоў сістэм.

  • Распрацоўка і серыйная вытворчасць тэхнічных сродкаў і сістэмаў аховы.

  • Распрацоўка праграмнага забеспячэння агульнага і спецыяльнага прызначэння.

  • Выкананне доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы і ўвядзенню аўтаматызаваных сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі.


Пацвярджэннем нашай кваліфікацыі і плённай працы з'яўляюцца нашы значныя праекты:

 

У галіне сродкаў і сістэмаў радыёсувязі:

1. Комплекс тэхнічных сродкаў радыёсувязі «Сірыус» для патрэб сілавых і іншых ўстаноў.

2. Праектаванне і разгортванне сістэмы транкінгавай сувязі стандарту APCO 25.

3. Распрацоўка і серыйная вытворчасць лінейкі перадатнікаў для лічбавага тэлевiзiйнага транслявання.

 

У галіне інфармацыйных тэхналогій:

1. Адзіная сістэма праграмна-тэхнічных комплексаў выдачы вадзіцельскіх пасведчанняў і пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартных сродкаў ДАІ МУС РБ.

2. Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэмы «Пашпарт» МУС РБ.

3. Інфармацыйная сістэма "Рэспубліка" пры Нацыянальным сходзе РБ.

4. Інфармацыйны комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

 

У галіне сродкаў і сістэмаў бяспекі:

1. Інтэграваная сістэма бяспекі энергетычнай падстанцыі «Калядзічы».

2. Сістэма кантролю і кіравання доступам нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (распрацоўка ўзнагароджана дыпломам ў намінацыі «лепшы прадукт у галіне сістэмаў кантролю і кіравання доступам» на выставе «Чалавек і бяспека - 2006».

3. Комплекс тэхнічных сродкаў ахоўнай сігналізацыі для інтарэсаў Аддзлу аховы МУС РБ.


У галіне аўтаматызаваных сістэмаў кіравання:

1. Сістэма кіравання і кантролю збірання дарожных падаткаў (траса М1 Брэст - мяжа РФ).

2. Аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва, прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў для Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

3. Комплекс сродкаў аўтаматызацыі пасяджэнняў палат Нацыянальнага сходу РБ.

Галоўным прынцыпам дзейнасцi ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» з'яўляецца прынцып ужывання сучасных і навукаёмістых тэхналогій для стварэння інавацыйных прадуктаў, якія здольныя паспяхова канкурыраваць як на ўнутраным рынку, так і на знешнім.