Перайсці да зместу
Памер шрыфту
Колер
Выявы
Інтэрвал
Звычайная версія
+375 17 342-54-34Прыёмная, пн–чц 8:00–17:00
1 сакавіка 2015

ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»: надзейнасць, правераная часам

ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»: надзейнасць, правераная часам
У дынамічна змяняючымся інфармацыйна-тэхналагічным свеце, дзе і дзень не праходзіць без здзяйснення значных адкрыццёў, паняццi «грунтоўнасць» і «надзейнасць» набылi асаблівы сэнс. Яны як няможна лепш ўпісваюцца ў канву шматгадовых вытворчых дасягненняў ААТ «АГАТ-СІСТЭМ». Сёння гэта магутнае інтэлектуальнае прадпрыемства ўзначальвае дырэктар Віктар Уладзіміравіч Iваноў, які прайшоў немалы шлях ад курсанта да галоўнага інжынера ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сілаў - намесніка начальніка сувязі Узброеных Сілаў. Дырэктар непахісны ў сваіх пазіцыях і прынцыпах. Ён лічыць, што сёння Прэзідэнт і дзяржава вядуць правільную палітыку, накiраваную на павелiчэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай эканомікі і стымулююць развіццё важных галін прамысловасці. І гэтая задача стаіць сёння перад кожным кіраўніком, кожным супрацоўнікам. Аб дзейнасці прадпрыемства і аб значэнні інфармацыйных тэхналогій у сённяшнім свеце мы папрасілі дырэктара прадпрыемства В.У. Іванова паведамiць чытачам часопіса «Знак Якасці» .
- Сёння рухомы сучасны свет немажлівы без сувязі, яна проста жыццёва неабходная. Таму адной з найважнейшых задач захавання сучаснай цывілізацыі з'яўляецца забеспячэнне надзейнай мабільнай радыёсувяззю, якая функцыянуе ва ўмовах незвычайна вялікай колькасці перашкод ад іншых радыёсродкаў і абанентаў, якія могуць размяшчацца дзе заўгодна: на сушы, на моры, у паветры, у космасе.
- Рашэнне такой задачы магчыма толькі шляхам стварэння складаных сістэм, кіраваных сучаснымі высокапрадукцыйнымі кампутарамі. У элементах такіх сістэмаў ажыццяўляюцца кадаванне, шыфраванне і іншыя віды апрацоўкі сігналаў, якія забяспечваюць абарону і высокі ўзровень дакладнасці перадатнай і прыманай інфармацыі. Наша прадпрыемства аказвае высокакваліфікаваныя паслугі ў сферы інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыйных працэсаў ўжо больш за трох дзесяцігоддзяў. У сваім развіцці прадпрыемства прайшло шлях ад навукова-даследчага інстытуту (быў заснаваны ў 1979 годзе) да сучаснага высокатэхналагічнага прадпрыемства, абсталяванага па апошнім слове тэхнікі.
Пад уздзеяннем часу ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» зведаў мноства змен у арганізацыі вытворчых і тэхналагічных працэсаў, адно толькі засталося нязменным - прыярытэтамi работы прадпрыемства, як і 36 гадоў таму, сёння застаюцца надзейнасць і бяспека вырабляемай прадукцыі. Пра гэта кліентам ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» у чарговы раз нібы нагадвае назва нашага прадпрыемства. Ці выпадкова ўпісана ў яго назва аднаго з зямных каралёў мінералаў? Вядома, што агат з'яўляецца надзвычай трывалым. З усіх вядомых чалавецтву мінералаў ён саступае трываласцю толькі алмазу.

На грэбні хвалі

Калі для звычайнага чалавека недастатковае валоданне інфармацыяй і адсутнасць інструментаў кіравання ёю не з'яўляецца катастрофай, то для прадпрыемстваў і арганiзацый, якія валодаюць гіганцкімi аб'ёмамi неструктураваных «ведаў», такое становішча спраў прымае крытычны зварот. Той факт, што ўсё большае значэнне сёння набываюць інфармацыйныя тэхналогіі, ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» паспяхова выкарыстоўвае ў карпаратыўных інтарэсах, а таксама для аказання якасных паслуг сваім кліентам. Можна, у прыватнасці, пазначыць адразу некалькі відавочных пераваг прадпрыемства.

Заклад поспеху - шырокі спектр

Асаблiвасць ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» - шматпрофільнасць прадукцыі і дыферэнцыраваны падыход да кліентаў. Сёння прадпрыемства гатова прапанаваць поўны спектр паслуг па распрацоўцы і ўвядзеннi шырокага спектру праграмнага забеспячэння аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмаў галіновага прызначэння. Кiрункi дзейнасці прадпрыемства ўключаюць распрацоўку інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызаваных сістэмаў кіравання, сродкаў і сістэмаў бяспекі, а таксама сродкаў радыёсувязі. Акрамя таго, у арсенале прадпрыемства - ўражлівая база тэхналагічных вынахадаў, на падставе якой у цэхах прадпрыемства кіпіць работа па мадыфікацыі і ўдасканаленні праграмных асноў пад актуальныя патрэбы спажыўца.

Іншыя навіны

Усе навіны