Перайсці да зместу
Памер шрыфту
Колер
Выявы
Інтэрвал
Звычайная версія
+375 17 342-54-34Прыёмная, пн–чц 8:00–17:00
28 жніўня 2017

ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»: Навуковыя распрацоўкі сусветнага ўзроўню

ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»: Навуковыя распрацоўкі сусветнага ўзроўню
Больш за 30 год паспяховай працы на рынку сродкаў аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій налічвае гісторыя ААТ «АГАТ-СІСТЭМ». Галоўны прынцып дзейнасцi прадпрыемства - ужыванне сучасных і навукаёмістых тэхналогій для стварэння інавацыйных прадуктаў, здольных паспяхова канкурыраваць як на ўнутраным, так і на знешнім рынках.

Прадпрыемства займаецца праектаваннем, распрацоўкай і асваеннем вытворчасці сродкаў і сістэмаў сувязі, выконвае навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні аўтаматызаваных інфармацыйна-кіраўнічых сістэмаў. «АГАТ-СІСТЭМ» выконвае доследна-канструктарскія работы і ўвядзенне аўтаматызаваных сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі. Займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння агульнага і спецыяльнага прызначэння, распрацоўвае і серыйна вырабляе тэхнічныя сродкі і сістэмы аховы.

Адным з галоўных дасягненняў прадпрыемства з’явiлася распрацоўка і асваенне ў серыйнай вытворчасці праграмуемых, шматмэтавых, шматдыяпазонных лічбавых сродкаў сувязі ваеннага прызначэння.

Сярод іх:

• радыёстанцыя УКХ дыяпазону носная індывідуальнага карыстання Р-180 «Бекас»;

• радыёстанцыi мадэлi Р-181 КХ і УКХ дыяпазонаў «Рапсодыя» для арганізацыі сувязі ў рамках тактычнага звяна кіравання;

• радыёстанцыя УКХ-дыяпазону Р-181-50ТУ «Дрофа», прызначаная для ўстаноўкі на рухомыя бронеаб'ектах;

• апаратура ўнутранай сувязі і камутацыі (АВСК) Р-184 «Актава», гэта сучасны апаратна-праграмны комплекс, прызначаны для забеспячэння працоўных месцаў ўнутранай галасавой сувяззю ў рухомых аб'ектах, а таксама сувязь абанентаў праз знешнія каналы правадной і радыёсувязі аб'екту;

• вырабы апаратна-праграмнага комплексу сродкаў камутацыі і маршрутызацыі лічбавых патокаў для палявых сістэмаў сувязі і вылічальных сетак (маршрутызатар П-320, мадэм П-341 «Парсек», камутатары П-215 "Вектар" і П-195 «Карунд», палявыя тэлефоны ТА-10 «Гранат» і ТА-11 «Камыш»)



Іншыя навіны

Усе навіны