У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2020 года №136 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год" за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ААТ «АГАТ-СІСТЭМ», якое ўваходзіць у сістэму Дзяржкамваенпрама, прызнана адным з лепшых сярод арганізацый прамысловасці, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.
Па выніках працы за 2019 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 62 пераможцы спаборніцтва. У іх ліку 12 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 10 арганізацый прамысловасці, тры будаўнічыя арганізацыі, дзевяць арганізацый сельскай гаспадаркі, дзве - лясной гаспадаркі, 26 - сферы паслуг (гандлю, транспарту, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).
Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося 30 красавіка, напярэдадні Свята працы 1 траўня, у фармаце брыфінгу з удзелам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога.

