Одно окно
Галоўная/Прадукцыя/Інфармацыйныя сістэмы/Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА)

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА)

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА)

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА) улучае ў свой склад вынахад 47 задачаў па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, узаемадзейнічае з 4 дзяржаўнымі сістэмамі, пастаўляе інфармацыю для электроннага ўрада рэспублікі. У сістэме рэалізавана 15 Законаў Рэспублікі Беларусь, 17 Указаў, 2 Дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 13 Пастаноў Савета Міністраў.

ДIССА забяспечвае функцыянаванне органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь у наступных кірунках:

  • пенсійнае забеспячэнне;

  • дзяржаўная сацыяльная падтрымка насельніцтва ў выглядзе падавання дзіцячай дапамогi;

  • падаванне сямейнага капіталу;

  • дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога;

  • улік і размеркаванне тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;

  • улік і размеркаванне месцаў у дамах-інтэрнатах;

  • улік і размеркаванне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і на аздараўленне;

  • сацыяльнае абслугоўванне грамадзянаў.

Сістэма распрацавана з ужываннем моў і асяроддзяў праграмавання Delphi, Net Beans IDE, Java, JavaScript, SQL, PL\SQL, а таксама сервераў праграмаў Apache Tomcat, Glassfish.

Інфармацыя ў ДIССА захоўваецца і апрацоўваецца ў базах даных пад кіраваннем СКБД Oracle.

На сённяшнi час сістэма функцыянуе ў 146 раённых і гарадскіх кіраваннях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у 6 камітэтах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і ў камітэце Мінскага гарвыканкама, а таксама ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

ДIССА абслугоўвае траціну насельніцтва рэспублікі – каля 3 млн. 660 тыс. грамадзянаў наступных катэгорый: пенсіянераў, дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў, інвалідаў, малазаможных асоб.

Спецыялiстамi IT-сферы арганізацыі ажыццяўляецца падтрымка сістэмы і забяспечваецца яе бесперабойнае функцыянаванне.


Вяртанне да спiсу