Одно окно
Галоўная/Проекты/Сістэма кантролю збірання дарожных падаткаў

Сістэма кантролю збірання дарожных падаткаў

З ужываннем сучасных дасягненняў у тэхналогіі дарожнага будаўніцтва і сусветнай практыкі збірання дарожных падаткаў у 1999 годзе, а затым і ў 2002 годзе ў РБ супрацоўнікамі УП «Агат-Сістэм» былі распрацаваны і ўведзены пункты збірання дарожных падаткаў (ПЗДП) "Коласава" і "Крупкі». Усе пункты ПЗДП аб'яднаны ў сістэму, якая дазваляе ажыццяўляць дзейсны кантроль збірання дарожных падаткаў. Уся інфармацыя па паходжанні транспартных сродкаў і зборах назапашваецца ў кампутарнай сістэме, бесперапынна ажыццяўляецца відэафіксацыя сітуацыі на палосах, што дазваляе кантраляваць правільнасць збірання платы з ўладальніка транспартнага средства. Система збірання платы за праезд прадугледжвае правядзенне разлікаў у розных відах валюты, разлікі з дапамогай пластыкавых электронных картак, вядзенне безнаяўных разлікаў для замежных карыстальнікаў у тым ліку з дапамогай пластыкавых картак Evroshell, UTA, DKV, Routex, Aris, і г. д. 

У цяперашнi час сістэма кантролю збірання дарожных падаткаў ўжываецца на платнай трасе Брэст-Мінск-заходняя мяжа Расіі (М1). 

Дадзеная сістэма кантролю збірання дарожных падаткаў (СКЗДП) прызначана для:

  • забеспячэння збірання дарожных падаткаў і кантролю мімаходнага аўтатранспарту;

  • аўтаматызацыі працэсу наяўнага і безнаяўнага разліку за праезд;

  • ўліку выручаных сродкаў;

  • аўтаматызаванага збору статыстычных даных;

  • кантролю за дзейнасцю службовых асоб і да т. п. 

Акрамя гетага, дадзеная сістэма мае шэраг дадатковых магчымасцяў:

  • відэакантроль кожнай паласы руху з аўтаматычным фатаграфаваннем кожнага транспартнага сродку, які перасякае паласу;

  • распазнаванне дзяржаўнага нумары аўтамабіля;

  • ўвядзенне сістэмы аплаты бескантактавым спосабам без прыпынку аўтамабіля, што істотна павялiчвае прапускную здольнасць палос 

Вобласць ужывання - гэта платныя ўчасткі аўтамабільных дарог, тунэлі, масты і да т. п. Дадзеная сістэма можа весці відэакантроль кожнай паласы руху з аўтаматычным фатаграфаваннем кожнага транспартнага сродку, які перасякае паласу.

  

Склад сістэмы:

  • Склад абсталявання на ўездзе:
  • Двухколерны святлафор на ўездзе.

  • Сістэма класіфікацыі транспартных сродкаў, складаецца з:

  • - аптычнага лічыльніка восяў;

  • - аптычнага датчыка вышыні.

  • Шалі аўтамабільныя электронныя платформенныя з табло.

  • Сістэма распазнання нумароў.

  • Двухколерны святлафор для выезду пасля аплаты.

  • Счытвальнік штрых кода.

  • Шлагбаум.

  • Пятля прысутнасці для аўтаматычнага закрыцця шлагбаума.

  • Сістэма відэаназірання.

  • Кампутарны-касавая сістэма, усталяваная ў кабіне аператара, якая складаецца з:

  • тэхнічнай шафы з кампутарам паласы,

  • фіскальнага рэгістратара,

  • табло карыстальніка, дзе адлюстроўваецца кошт праезду,

  • манітора і клавіятуры,

  • прынтэра штрых-коду. 

 

Склад абсталявання на выездзе:

  • Адна з камер сістэмы відэаназірання.

  • Шлагбаум.

  • Пятля прысутнасці перад шлагбаўмам для аўтаматычнага яго адкрыцця.

  • Пятля прысутнасці пасля шлагбаўма для аўтаматычнага яго закрыцця 

Акрамя таго, у памяшканні назiральнiка ўсталёўваюцца:

  • Кіруючая сістэма.

  • Тэхнічны шафа і рабочае месца сістэмы відэаназірання.


Вяртанне да спiсу