Одно окно
Галоўная/Проекты/Сістэма "Пашпарт"

Сістэма "Пашпарт"

Нацыянальная аўтаматызаваная сістэма дакументавання і рэгістрацыі народанасельніцтва «Пашпарт».

  • У 1993-1996 г.г. была створана Аўтаматызаваная сістэма збору і фарміравання базы даных машынасчытвальных пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь (АС «Пашпарт»)

  • У 1996 г. была створана Аўтаматызаваная сістэма адрасна-даведачнага Бюро (АСК «АСБ»)

  • У 1999-2000 г.г. была створана Аўтаматызаваная сістэма выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (АС «УПП»)

  • У 2002-2004 г.г праходзіла распрацоўка і ўвядзенне КПМС «Пашпарт» 

 

КПМС «Пашпарт» МУС РБ складаецца з:

  • Аўтаматызаванай сістэмы па вядзенню банка пашпартных даных і выдачы машыначытэльнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

  • Аўтаматызаванай сістэмы выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь

  • Аўтаматызаванай сістэмы вядзення адрасна-даведачнай работы

  • Аўтаматызаванай сістэмы адрасна-даведачнага Бюро

  • Аўтаматызаванай сістэмы кіравання службовай дзейнасцю падраздзяленняў пашпартна-візавай службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 

 

Мэты стварэння сістэмы

  • выдача дакументаў па стандарце ICAO;

  • праверка правамоцнасці атрымання дакументаў;

  • прадухіленне атрымання другога пашпарту адным чалавекам;

  • прадухіленне выкарыстання згубленых і выкрадзеных дакументаў;

  • ажыццяўленне пошукаў па базах даных вышуку;

  • захоўванне фатаграфічных малюнкаў (фатаграфія з пашпарта, адбіткі пальцаў і да т. п.);

  • павелiчэнне раскрывальнасці і прадухіленне злачынстваў.

   

Функцыі, якія рэалізуюцца сістэмай

  • ўвод даных з бланкаў заяў. Ўвод фотаздымкаў, асабістага подпісу і адбіткаў пальцаў з наступнай апрацоўкай і кадаваннем;

  • аўтаматычнае стварэнне персанальнага коду пры першасным атрыманні пашпарта;

  • друк машыначытаемых дакументаў згодна стандарту ICAO;

  • друк і кантроль якасці выдадзеных дакументаў;

  • вядзенне ўліку пустых бланкаў;

  • вядзенне ўліку выдадзеных, бракаваных бланкаў дакументаў, а таксама ўлік несапраўдных, канфіскаваных, згубленых і выкрадзеных дакументаў і бланкаў.


Вяртанне да спiсу